З 11 чэрвеня ўведзена забарона на наведванне лясоў у шасці раёнах Гродзенскай вобласці. Гэта Воранаўскі, Лідскі, Іўеўскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны, піша grodno.mchs.gov.by.
За суткі ў вобласці адбылося два лясных пажары на плошчы 0,85 га (Шчучынскі і Смаргонскі раёны). З пачатку года зафіксавана 239 выпадкаў загаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы 88,79 га і 51 выпадак загарання лесу на агульнай плошчы 836,93 га.