Навіны

У Гродне пройдзе квіз, прысвечаны Каліноўскаму і паўстанню 1863 года

Гродзенцаў запрашаюць паўдзельнічаць у квізе пра Каліноўскага. Ён пройдзе ў нядзелю, 16 чэрвеня, у 11.30 у «Цэнтры гарадскога жыцця». Гэта частка кампаніі «Каліноўскі2019».

Квіз правядзе Алесь Мазанік з інтэрнэт-крамы imbryk.by. Ён ужо два гады ладзіць падобныя квізы ў мястэчку Плябань, дзе перапахаваныя парэшткі паўстанцаў, у межах курсаў «Мова Нанова» і не толькі. Тройчы з квізам ён быў у Гродне.

Сяргей Верамеенка і Алесь Мазанік у Гродне
— Я ў працэсе падрыхтоўкі такой адметнай гульні, каб гэта былі не проста біяграфічныя звесткі, а каб гэта была гульня, дзе кожны можа нешта новае даведацца. Вядома, будзе частка пытанняў на веды, звязаныя з храналогіяй паўстання і з біяграфіяй Каліноўскага. І частка пытанняў, дзе адказ закладзены, проста трэба да гэтага дайсці. Будуць асобныя туры, прысвечаныя логіцы, музыцы, вершам, — расказвае Алесь. — Праехаўшы шмат гарадоў, я заўважыў, што людзі вельмі пазітыўна ставяцца да таго, што праз гэтыя лагічныя пытанні яны працягваюць нешта новае для сябе адкрываць.

Кожны наведвальнік атрымае паштоўкі, прысвечаныя паўстанню, якія стварыў мастак Ян Мяльніцкі. Алесь падкрэслівае, што яны яшчэ паказваюць гендарную роўнасць — там размешчаны і мужчыны, і жанчыны, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. Кожны з каманды пераможцаў атрымае прыз. «Гэта будзе не проста банальны сувенір ці паштоўка, а нешта больш карыснае — кніжкі, дыскі», — расказвае Алесь.

Таксама на квізе будзе дзейнічаць міні-кірмаш. Можна будзе набыць сувенірную прадукцыю, часопіс «Наша Гісторыя», прысвечаны Каліноўскаму, кнігі.

Пасля Гродна Алесь можа паехаць з квізам і ў іншыя рэгіёны. Ён спадзяецца, што гэта дапаможа заангажаваць людзей у кампанію «Каліноўскі2019».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025