Grodno.in прапанаваў свой варыянт брэнда горада і патлумачыў, чаму менавіта такі

Гродзенскі бізнес-партал працаваў над праектам з 2015 года, задоўга да абвяшчэння конкурсу. Збіралі статыстыку, праводзілі сацапытанні, лічылі лайкі, вывучалі замежныя форумы і влогі. Атрымалася, без малога, цэлая навуковая праца, мяркуюць на grodno.in.

“Як і шматлікія энтузіясты, спярша хацелі выкарыстаць вобраз аленя святога Губерта, на некаторы час захапіла ідэя Сяргея Каляды з ладдзёй-насад, затым каралеўская спадчына. Але, вывучаючы гарадскія брэнды канкурэнтаў, высветлілі, што лагатып горада, як і лагатып камерцыйнай кампаніі – гэта хутчэй гісторыя не пра мінулае, а пра сучаснасць і будучыню “- тлумачаць аўтары.

Прапрацаваўшы некалькі дзясяткаў гіпотэз, адмаляваўшы сотні эскізаў, зразумелі – большасць звыклых і любых нам рэчаў прайграюць абсалютна ўсім канкурэнтам.

Панарама горада здае на сотню пунктаў Лондану або Таліну. Архітэктура, замкі, касмічны будынак драмтэатра суперпазнавальны, але беларусамі, і больш падыходзяць для брэндынгу ўнутранага турызму. Прывязка да культавых збудаванняў адэкватная для Гервят, Сынкавічаў, Жыровічаў. А сярод горадаўтваральных прадпрыемстваў няма такой моцнай перавагі, як у Астраўцы, Наваполацку або Салігорску.

У нас усяго так шмат і так мала адначасова. Але ў чым наша фішка? І куды мы ідзем?

У апошнія гады хутчэй за ўсё Гродна развіваецца ў сферы бізнесу, асабліва IT, адукацыі і турызму. Гэтыя тры кіты ўзаемадапаўняюць і падганяюць да развіцця адзін аднаго. Так з’явілася пазіцыянаванне – Study. Travel. Deal.

Разам з гэтым ёсць цэлы шэраг праблем, якія замаруджваюць замежнікаў, турыстаў, абітурыентаў і інвестараў.

Таму гарадскі брэндынг павінны быць прыязны і матывавальны. І тут з’явілася другое пазіцыянаванне – Let’s go to Grodno! А ў размоўнай мове – Go Grodno!

Аўтары натхняліся знаходкамі Капенгагена і Амстэрдама і хутка зразумелі, што першая і апошняя літары назвы горада (GrodnO) утвараюць англійскае слова Go.

Go – такое ж вядомае слова, як Mother, Love, Life, Help, Hello, пераклады якіх ведаюць усе, нават калі ніколі не вучылі англійскай.

.

GoGrodno – гэта лагатып і слоган, брэнд і фірмовы хештег, вулічны паказальнік і магніт на халадзільніку. Гэта і зялёны горад і чырвоныя чарапічныя дахі. І ціхамірны спакой і нястрымная энергія, і рух наперад. GoGrodno!

Галасаваць за праекты можна па спасылцы: https://grodnoplustv.by/index.php/?option=com_reiting&people=4

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: