Мінчанін прыехаў у Гродна на хакей і стаў экстрэмістам з-за лічбаў на футболцы

26-гадовага хлопца не пусьцілі на хакейны матч у Горадні за «няправільную» цішотку, а потым склалі пратакол за экстрэмізм. Гісторыю свайго сына расказала маці Сьвятлана Сычова на старонцы ў фэйсбуку, піша s**boda.org.

У размове з журналістам яна патлумачыла, што адбылося. Імя сына да суду называць ня хоча, каб не нашкодзіць.

Па ейных словах, усё адбылося сёлета напрыканцы красавіка. Сын паехаў на хакейны матч у Горадню. На ўваходзе яго не прапусьцілі, а замест гэтага накіравалі ў пастарунак. Падставай стаў надпіс на цішотцы.

«Яму гэтую цішотку падарылі. Я сама яе прасавала. Напісаныя чатыры лічбы. У мяне і думкі не было, што яны могуць быць забароненыя», — кажа Сьвятлана.

Лічбы зь цішоткі можна назваць аналягам «антыміліцэйскай» абрэвіятуры, якая ёсьць у рэестры экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі. Яны адпавядаюць месцам, на якіх у ангельскім альфабэце стаяць забароненыя чатыры літары.

Па словах Сьвятланы, міліцыянты самі сказалі сыну, што гэтых лічбаў у рэестры няма, аднак пратакол склалі паводле арт. 17.11 КаАП Беларусі («Выраб, распаўсюд і (або) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Яна кажа, што папярэдняя дата суду па справе была прызначаная на 11 чэрвеня, аднак яго перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Жанчыну непакоіць, што штраф па гэтым артыкуле можа скласьці 50 базавых, або 1275 рублёў. Гэта вялікая сума для сям'і.

Сьвятлана кажа, што калі сына прызнаюць вінаватым у экстрэмізьме, яна будзе спрабаваць прыцягнуць да адказнасьці іншыя фірмы і ўстановы, якія маюць у лягатыпе дадзенае спалучэньне лічбаў або яшчэ неяк яго выкарыстоўваюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025