Супрацоўнікі МУС атрымалі інфармацыю пра жыхара Ліды 1994 года нараджэння, які вядомы на аператыўнай ўліку як «крымінальны аўтарытэт» — мянушка «Белы», які ў групе з іншымі асобамі датычны да здзяйснення вымагальніцтваў, хуліганстваў у дачыненні да мясцовых жыхароў.
У сакавіку 2018 года «Белы» вымагаў пяць тысяч долараў у аднаго з жыхароў горада, які ў сваім гаражы прайграў яму ў карты. У прайграўшага не было грошай, і Белы запатрабаваў перааформіць на яго гараж. На наступны дзень прымусіў пацярпелага аформіць крэдыт на два мабільныя тэлефоны коштам больш за дзве тысячы рублёў і завалодаў імі. Як паведамляе міліцыя, сітуацыя набыла сярод крыміналітэту Ліды рэзананс. Каб дазволіць яе і вярнуць грошы пацярпеламу, пытанне было вынесенае «злодзею ў законе» — «К». Адбыўся канфлікт і падзел сфер уплыву. За тое, што пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў вяртанні грошай, «Белы» збіў яго.
У ноч на 2019/06/03 фігурант падпаліў дом знаёмага ў в. Палубнікі Лідскага раёна, прычыніўшы шкоду ў суме 20 000 рублёў.
Па дадзеных фактах Лідскім РАСК у дачыненні да фігуранта ўзбуджана дзве крымінальныя справы па арт. 218 і ч. 2 арт. 208 КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваны арыштаваны, у дачыненні да яго працягваюцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні з мэтай ўстанаўлення іншых фактаў злачыннай дзейнасці.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…