На пасаду міністра аховы здароўя прызначаны гродзенец Уладзімір Каранік, паведамляе БЕЛТА. Ён нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне, а ў 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 г. Уладзімір Каранік працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава). Быў лекарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года па цяперашні час займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
Уладзімір Каранік змяніў на пасадзе міністра Валерыя Малашку. Характэрна, што папярэдні міністр таксама родам з Гродна. Яго маці была студэнткай Гродзенскага медыцынскага інстытута. У год нараджэння сына яна заканчвала ВНУ.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…