Правайдэр velcom | A1 завяршыў будаўніцтва для паляпшэння якасці мабільнай сувязі на Беларускай чыгунцы. Праект рэалізаваны ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. Уздоўж асноўных чыгуначных шляхоў пабудавалі 38 базавых станцый. Яны будуць запушчаны ў эфір да моманту адкрыцця Еўрапейскіх гульняў.
Асноўныя працы разгарнулі па трох чыгуначных кірунках Беларусі:
Гэтыя ўчасткі ўваходзяць у крыцкія транспартныя калідоры і з’яўляюцца часткай агульнаеўрапейскай сістэмы транспартных зносін, якая аб’ядноўвае прыярытэтныя кірункі на кантыненце. Станоўчыя змены ў якасці сувязі павінны заўважыць і ў гарадах і вёсках, якія знаходзяцца ў зоне дзеяння новых базавых станцый.
У рамках праекта кампанія velcom | A1 пабудавала 27 базавых станцый для павышэння якасці сувязі ва ўласнай сетцы і прыняла ўдзел у будаўніцтве яшчэ 11 аб’ектаў, прызначаных для сумеснага выкарыстання з іншым беларускім аператарам мабільнай сувязі.
«Акрамя чыгуначных магістраляў, у рамках падрыхтоўкі да спартыўнай падзеі velcom | A1 значна палепшыў якасць сувязі на аўтамабільных дарогах, памежных пераходах, а таксама на тых інфраструктурных аб’ектах, дзе чакаецца найбольшая нагрузка на сетку: у гасцініцах, спартыўных комплексах, трэніровачных базах, у раёнах размяшчэння турыстычных славутасцяў «, — адзначыў начальнік упраўлення планавання сеткі кампаніі velcom | A1 Сяргей Барамыкін.
Працы па ажыццяўленні праекта пачалі яшчэ у 2018 годзе з запуску двух базавых станцый непадалёк ад прыпыначнага пункта Неманіца ў Барысаўскім раёне і станцыі Лотва ў Шклоўскім раёне. Астатнія 25 аб’ектаў былі ўсталяваныя на працягу 2019 года.
Праект з’яўляецца працягам супрацоўніцтва velcom | A1 і Беларускай чыгункі. У жніўні 2018 года тэлекам-аператар прэзентаваў рашэнне для бясплатнага доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi і ўстойлівага галасавога злучэння пры любой хуткасці руху цягнікоў на шляху. А ў красавіку 2019 года яно было запушчана ў эксплуатацыю ў 18 электрацягніках. У далейшым інавацыйнае рашэнне будзе разгорнута і на іншым рухомым саставе, які абслугоўвае пасажырскі рух.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…