У Гродне і вобласці адкрыюць 3 фан-зоны да II Еўрапейскіх гульняў

Адна з фан-зон размесціцца ў Гродне, яшчэ дзве ў раённых цэнтрах, піша grodnonews.by.

У абласным цэнтры любы ахвотны зможа прыйсці пазаўзець за спартсменаў у фан-зоне, якую арганізуюць у ЦСК «Нёман». Яна будзе працаваць з 16.00 да 21.00 штодня. У дні адкрыцця і закрыцця цырымоній фан-зона будзе працаваць да паўночы.

Для заўзятараў падрыхтавалі больш як 300 месцаў за столікамі, будзе працаваць кафэ. Для дзяцей падрыхтуюць гульнявыя зоны і атракцыёны. Акрамя таго, плануюць канцэрт, гульні і віктарыны на спартыўную тэматыку.

Фан-зоны акрамя Гродна адкрыюць у Лідзе і Ваўкавыску.


Што ў Гродне і вобласці робяць да II Еўрапейскіх гульняў


Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025