Выплата Беларусі кампенсацыі за падатковы манеўр у расійскай нафтавай галіне або прадастаўленне Мінску крэдыту магчымыя пасля таго, як краіны выпрацуюць агульны падыход да інтэграцыі, заявіў журналістам кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ). Па словах міністра, пакуль прымаць рашэнні па якіх-небудзь кампенсацыях было б няправільна, піша kommersant.ru.
«Пазіцыя, якую мы выказалі Беларусі: нам неабходна прымаць комплексныя рашэнні, якія б тычыліся бачання нашай далейшай інтэграцыі ў частцы Саюзнай дамовы. <…> Проста так выхопліваць нейкія пазіцыі - кампенсацыя падатковага манеўру, крэдыт ці яшчэ нешта, — усё гэта трэба глядзець у комплексе ў частцы таго, як мы будзем рухацца па інтэграцыі «, — растлумачыў спадар Сілуанаў.
Кажучы пра тое, што павінен зрабіць Мінск для атрымання кампенсацыі, міністр сказаў, што Масква «не ставіць нейкіх умоў або прапаноў».
У канцы 2018 года расійскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб стварэнні сумеснай расійска-беларускай рабочай групы па інтэграцыі. У красавіку 2019-га Расія перадала Беларусі свае прапановы па развіцці інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пазней Пуцін казаў, што гаворкі пра аб’яднаньне Расіі і Беларусі «няма і быць не можа».