Новае кіраўніцтва «Лідсельмаша» не прафінансуе аднайменны МФК. Што кажа трэнер

Новае кіраўніцтва лідскага прадпрыемства «Лідсельмаш» адмовілася ад фінансавання аднайменнага міні-футбольнага клуба, піша bizlida.by. Галоўны трэнер «Лідсельмаша» Віктар Тарчыла распавёў пра тое, якая зараз сітуацыя ў камандзе на фоне інфармацыі аб тым, што клуб з-за адмовы прадпрыемства ў падтрымцы можа спыніць існаваньне, паведамляе pressball.by.

Ці ёсць нейкі кантакт цяпер паміж камандай і мясцовым кіраўніцтвам?

Не, ніякага. Нас проста звальняюць як непатрэбны матэрыял, і больш нічога. Тым, у каго сканчаюцца кантракты, проста прыходзіць апавяшчэнне аб звальненні. Не глядзяць, калі заканчваецца кантракт, бяруць і звальняюць. Ад каманды адмовіліся, яна не патрэбная. І гэта клуб, дзякуючы якому ў Іспаніі, Славеніі, Славакіі, Францыі, ды ва ўсёй Еўропе даведаліся, што ёсць горад Ліда і такое прадпрыемства «Лідсельмаш». А зараз новаму кіраўніцтву нічога не трэба.

Галоўны трэнер «Лідсельмаша» Віктар Тарчыла
Ці магчыма, што мясцовыя органы ўлады возьмуць каманду на баланс?

Я быў у мэра горада, гэтае пытанне абмяркоўвалася. Улады хочуць, каб каманда працягвала існаваць, ёсць жаданне дапамагчы. Але незразумела, як гэта зрабіць тэхнічна, дзе ўзяць грошы.

Якія ёсць перспектывы развіцця сітуацыі?

Мы тыдзень таму сустракаліся з мэрам і дамовіліся, што ў бліжэйшы панядзелак зноў абмяркуем гэтае пытанне. Пакуль што ён абдумае, якія ёсць магчымасці для дапамогі камандзе. Так што ў панядзелак у нас будзе больш інфармацыі. Гэта каманда, якая стала гонарам горада, зарабіла для Ліды такі аўтарытэт. Ні ў хакеі, ні ў вялікім футболе столькі не зрабілі ў Лідзе, колькі зрабіў гэты клуб за дзесяць гадоў. Не ведаю, як каманда, якая паказвала такія вынікі ў Еўропе і ў чэмпіянаце, стала нікому не патрэбнай… Значыць, так у нас спорт развіваюць. Калі ўлады горада і губернатар знойдуць магчымасці - нешта можа атрымацца. Калі ўлады горада і вобласці не дапамогуць, тады не бачу ў далейшым нічога для каманды, — сказаў Тарчыла.

Што адбылося?

«Новае кіраўніцтва ААТ «Упраўляючай кампаніі холдынгу «Лідсельмаш» прыняло рашэнне аб адмове ад фінансавання міні-футбольнай каманды. Зараз лёс адной з самай тытулаванай каманды ў Беларусі знаходзіцца ў руках мясцовых і абласных уладаў», — паведамляецца ў афіцыйнай групе міні-футбольнага клуба ў ВК.

Адначасова, у інтэрнэце з’явілася петыцыя з назвай «Ратуйце МФК „Лідсельмаш“, пакуль яшчэ не позна!». Петыцыю стварылі заўзятары футбольнага клуба, у ёй гаворыцца, што калі фінансавае пытанне не вырашыцца, каманду расфармуюць.

У лютым 2019 года быў затрыманы гендырэктар ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» Юрый Вашкевіч. Яго дзеянні кваліфікаваныя па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). 16 мая 2019 года прэзідэнт Беларусі Лукашэнка прызначыў новага гендырэктара «Лідсельмаша» — ім стаў Іванькоў Рыгор Іванавіч.

Чым вядомая каманда?

МФК «Лідсельмаш» — міні-футбольны клуб з Ліды, чатырохразовы чэмпіён Беларусі (2012, 2015, 2016, 2018), бронзавы прызёр чэмпіянату (2013, 2017) і двухразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі (2015, 2016). Уладальнік Кубка Беларусі (2018/2019). Утвораны ў 2007 годзе па ініцыятыве генеральнага дырэктара завода «Лідсельмаш» Юрыя Вашкевіча. За няпоўныя паўдзесятка гадоў здзейсніў шлях ад калектыву першынства горада да каманды элітнага класа. З усіх клубаў Гродзеншчыны па розных відах спорту толькі ХК «Нёман» з падобнай рэгулярнасцю гуляў у Еўракубках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025