5 чэрвеня гродзенская каманда па пляжным футболе «Гроднааблспорт» скончыла выступ у Лізе чэмпіёнаў, якая праходзіла ў Партугаліі. Гродзенцы правялі чатыры гульні і спыніліся на стадыі 1/16 фіналу.
На турніры ў Партугаліі выступае звыш 30 чэмпіёнаў з еўрапейскіх краін. «Гроднааблспорт» прадстаўляў Беларусь. У групавым раўндзе гродзенская каманда заняла другое месца: паражэнне ад піцерскага «Крышталя» — 2:8, перамога над «Дынама-Батумі» — 2:0 і партугальскім «Нацыяналем» — 5:4.
У 1/16 гродзенцы саступілі ў авертайме польскай дружыне KP LODZ 3:4.
«Выступленне каманды, улічваючы яе дэбют, можна лічыць цалкам годным, — распавядае трэнер Васіль Савіч. — Зноў жа, усё пазнаецца ў параўнанні. Супернікі, якія нам супрацьстаялі, усе былі ўмацаваныя легіянерамі, я ўжо не кажу пра „Крышталь“, з гульцамі зборнай Бразіліі, брамнікам зборнай Італіі, і самімі расійскімі гульцамі, якія ўжо станавілася чэмпіёнам свету. У камандзе „Батумі“ два ўругвайцы, аргентынец, іспанец, а палякі таксама не абышліся без пары бразільскіх легіянераў. Турнір безумоўна важны, як для станаўлення гульцоў, так і ў цэлым, развіцця пляжнага футбола ў нас. Тут сабраны практычна ўсе лепшыя гульцы і каманды сусветнага пляжнага футбола. Так што нашым футбалістам ёсць у каго павучыцца. Хоць і мы паказалі на турніры цалкам годную гульню».
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…