5 чэрвеня гродзенская каманда па пляжным футболе «Гроднааблспорт» скончыла выступ у Лізе чэмпіёнаў, якая праходзіла ў Партугаліі. Гродзенцы правялі чатыры гульні і спыніліся на стадыі 1/16 фіналу.

На турніры ў Партугаліі выступае звыш 30 чэмпіёнаў з еўрапейскіх краін. «Гроднааблспорт» прадстаўляў Беларусь. У групавым раўндзе гродзенская каманда заняла другое месца: паражэнне ад піцерскага «Крышталя» — 2:8, перамога над «Дынама-Батумі» — 2:0 і партугальскім «Нацыяналем» — 5:4.

У 1/16 гродзенцы саступілі ў авертайме польскай дружыне KP LODZ 3:4.

«Выступленне каманды, улічваючы яе дэбют, можна лічыць цалкам годным, — распавядае трэнер Васіль Савіч. — Зноў жа, усё пазнаецца ў параўнанні. Супернікі, якія нам супрацьстаялі, усе былі ўмацаваныя легіянерамі, я ўжо не кажу пра „Крышталь“, з гульцамі зборнай Бразіліі, брамнікам зборнай Італіі, і самімі расійскімі гульцамі, якія ўжо станавілася чэмпіёнам свету. У камандзе „Батумі“ два ўругвайцы, аргентынец, іспанец, а палякі таксама не абышліся без пары бразільскіх легіянераў. Турнір безумоўна важны, як для станаўлення гульцоў, так і ў цэлым, развіцця пляжнага футбола ў нас. Тут сабраны практычна ўсе лепшыя гульцы і каманды сусветнага пляжнага футбола. Так што нашым футбалістам ёсць у каго павучыцца. Хоць і мы паказалі на турніры цалкам годную гульню».

"Паказалі годную гульню": вынік выступлення "Гроднааблспорта" ў Лізе чэмпіёнаў
"Паказалі годную гульню": вынік выступлення "Гроднааблспорта" ў Лізе чэмпіёнаў
"Паказалі годную гульню": вынік выступлення "Гроднааблспорта" ў Лізе чэмпіёнаў
"Паказалі годную гульню": вынік выступлення "Гроднааблспорта" ў Лізе чэмпіёнаў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life