У Гродне з 5 чэрвеня закрылі для руху вуліцу Вялікую Траецкую. Рамонт там працягнецца да канца месяца.
На адной з самых аўтамабілізаваных вуліц цэнтра горада сталі рамантаваць інжынерныя сеткі і асфальт. Вялікая Траецкая ад пажарнай каланчы перакрытая да скрыжавання з вуліцай Кастрычніцкай. Плануецца што рамонтныя работы там будуць доўжыцца да 28 чэрвеня. Кіроўцам прыйдзецца аб’язджаць вуліцу.