З-за спёкі зноў пачалі ўводзіць забароны на наведванне лясоў. Зараз яны дзейнічаюць у сямі раёнах на Гомельшчыне — там самая складаная пажаранебяспечная сітуацыя, але ўжо ў бліжэйшы час спіс можа папоўніцца, паведамляе АНТ.
Перад тым, як адправіцца на прыроду, беларусам раяць правяраць, у якіх рэгіёнах забароненыя лясы — гэта можна зрабіць з дапамогай інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Пры гэтым варта памятаць, за парушэнне забароны пагражае штраф.