Рух па чатырох палосах адкрываецца на ўчастку трасы М6 ад Іўя да Ліды

На абноўленым участку трасы М6 ад Іўя да Ліды сёння адкрыюць рух па чатырох палосах, паведамляе БЕЛТА. Пуск руху адбудзецца вечарам.

«На ўчастку працягласцю каля 30 км ад Іўя да Ліды завершаны агульнабудаўнічыя працы. Дарога пашырана з двух да чатырох палос руху (па 2 паласы ў кожным напрамку). На раздзяляльнай паласе ўстаноўлена агароджа», — адзначылі ў РУП «Гроднааўтадар».

Як чакаецца, рух па чатырох палосах неўзабаве будзе адкрыты на ўсім працягу трасы. У Гродзенскай вобласці працягваюцца работы на ўчастку з 198-га па 161-ы км (ад Ліды да прыпыначнага пункта «Смалярня» ў Шчучынскім раёне). Завяршыць агульнабудаўнічыя працы тут плануецца да 10 чэрвеня.

У Гродзенскай вобласці рэканструкцыя закранула каля 120 км трасы Мінск — Гродна. Усе работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам, участкі ўводзяцца ў эксплуатацыю паэтапна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025