Гродзенскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў просіць Мечыслава Гоя дапамагчы з матацыклістамі, якія шумяць уначы. Для гэтага ён збірае подпісы гараджан.
«Мы, ніжэйпадпісаныя жыхары горада Гродна і іншыя грамадзяне, просім аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблемы парушэння грамадскага парадку вадзіцелямі матацыклаў ў начны час, якое выяўляецца ў групавых заездах з парушэннем правілаў дарожнага руху. Што ў сваю чаргу суправаджаецца вельмі гучным „ровам“ рухавікоў, які перашкаджае гараджанам, якія пражываюць уздоўж дарог, нармальна адпачыць», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.
Аляксандр плануе сабраць не менш за 300 подпісаў. Можна падпісаць петыцыю ці пакінуць подпіс на папяровым аркушы. Аляксандр будзе збіраць подпісы на Альшанцы 5 чэрвеня каля крамы «Санта» пасля 17.00.
Гродзенец заклікае ўлады рэагаваць на заявы грамадзян і ставіць камеры, па якіх можна вылічыць матацыклістаў, якія парушаюць парадак. Мікалай Салянік ўжо звяртаўся са скаргай у ДАІ, але там іх папрасілі даказаць, што матацыклісты парушаюць парадак.