У Гродне пройдзе воркшоп для дзяўчат па кар’ерным руху і запуску бізнесу

15 чэрвеня ў Гродне пройдзе воркшоп па кар’ерным прасоўванні і запуску бізнесу. Удзел бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Экспертки ў галінах прадпрымальніцтва, асобаснага развіцця і кар’еры раскажуць, як пратэставаць бізнес-ідэю і што ўлічыць на гэтым этапе; як заяўляць пра сябе і навучыцца супрацьстаяць ўнутранаму крытыку; што адказваць на нязручныя пытанні на сумоўі і як смела гаварыць аб павышэнні.

Воркшоп будзе карысны дзяўчатам, якія хочуць пабудаваць кар’еру або плануюць запуск сваёй справы, а таксама HR-спецыялістам і некамерцыйным арганізацыям, якія працуюць з жанчынамі.

Воркшоп пабудаваны на даследаванні і рэкамендацыях The Behavioural Insights Team. Ініцыятыва «Жанчыны на рынку працы» фінансуецца Пасольствам Вялікабрытаніі ў Мінску і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.

Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з ProWomen By — праектам, створаным для падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Падзея пройдзе ў Бізнес-школе ІПМ (вул. Леніна, 5/2). Дэталёва пазнаёміцца з праграмай воркшопа і зарэгістравацца на мерапрыемства можна на сайце.

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025