На байк-фэсце не будзе мотакалоны з-за закона аб масавых мерапрыемствах. Байкеры незадаволеныя

Пра гэта паведамілі ў суполцы фестывалю «Хавайся ў бульбу» Укантакце. Байкеры кажуць, што цяпер можна і не ехаць на фэст.

Мотакалона стала традыцыйнай для гродзенскага байк-фестывалю. На другі дзень свята байкеры збіраюцца ў калону і едуць з месца святкавання ў цэнтр горада. Звычайна дзеці і моладзь прыходзяць паглядзець на яе і актыўна фатаграфуюцца на байках. У гэтым годзе мотакалоны не будзе. Арганізатары тлумачаць гэта новым законам аб масавых мерапрыемствах.

У пачатку года стала вядома, колькі арганізатары масавых мерапрыемстваў павінны заплаціць за іх правядзенне.


Колькі арганізатары масавых мерапрыемстваў павінны заплаціць міліцыянтам і медыкам


Рок-байк-фестываль «Хавайся у бульбу» пройдзе 7−8 чэрвеня. На фестывалі выступіць An Old Town' Dogzz, К121, «Rammstain-Трибьют», РСП, DZIECIUKI, Kaduk, «ИГО», The GoonzZ, Drum Ecstasy, «Черный обелиск», шоў-праект «MALINA». У праграме таксама конкурсы, дыскатэка, атракцыёны, фаер-шоу і бясплатныя татуіроўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024