Кіроўца трапіў у ДТЗ і заблакаваў рух у цэнтры Гродна. Яго просяць аплаціць 190 рублёў за прастой тралейбусаў

22 сакавіка ў цэнтры Гродна сутыкнуліся два аўтамабілі, заблакаваўшы рух больш чым на гадзіну. Зараз віноўнік аварыі атрымаў ліст ад Тралейбуснага ўпраўлення. У яго просяць у добраахвотным парадку пакрыць прадпрыемству 190 рублёў выдаткаў, піша autogrodno.by. На такую суму «тралейбуснага ўпраўлення» страціла даходы і выканала дадатковы аб’ём работ.

— Сапраўды, аварыя адбылася па маёй віне, — распавёў autogrodno.by Аляксей, якому прыйшоў «ліст шчасця». Тады малады чалавек на Volvo рухаўся па вуліцы Кірава і вырашыў праскочыць скрыжаванне з вуліцай Сацыялістычнай, па якой ужо пачаў рух Citroen.

Пасля аварыі разбітыя аўтамабілі так і засталіся на скрыжаванні, перакрыўшы рух усяму астатняму транспарту.

— Мы не маглі раз’ехацца па Еўрапратаколе. Пашкоджанні у Citroen былі значнымі. Я чуў, што ўладальніку трэба каля 2 000 рублёў на рамонт. У мяне рамонт нашмат больш бюджэтны, старэнькі Volvo пашкодзіўся мінімальна. Мы адразу звярнуліся ў ДАІ і пачалі чакаць інспектараў. Паводле ПДР нельга пакідаць месца аварыі. Так мы прачакалі амаль 50 хвілін: у той час усе інспектары былі занятыя. Да нас нават патруль ДПС пад’язджаў.

Аляксей успамінае, што пасля прыезду інспектараў яны вызвалілі дарогу менш чым за 10 хвілін.

Зараз кіроўца даведаўся, што яму неабходна пакрыць Тралейбуснаму ўпраўленню 190 рублёў і 2 капейкі. Ён атрымаў падрабязную калькуляцыю выдаткаў ад прадпрыемства, з якіх вынікае, што Аляксей перашкодзіў праезду тралейбусаў 10 маршрутаў, а дакладней «сарваў» рух 20 рэйсаў. Упраўленню прыйшлося арганізаваць яшчэ 5 дадатковых рэйсаў тралейбусаў.

— Цалкам не апраўдваю свой учынак. Праз маю памылку сотні людзей стаялі ў заторы. Прыношу свае прабачэнні, — кажа малады чалавек. — Але зараз сума ў 190 рублёў для мяне занадта высокая, сябры раяць мне звярнуцца ў Тралейбуснае ўпраўленне з просьбай аб памяншэнні гэтай сумы.

Аляксей і яго сябры задаюцца пытаннямі, чаму неабходна аплачваць выдаткі толькі Тралейбуснага ўпраўлення. Можа быць у бліжэйшы час яго папросяць пакрыць страты Аўтобусны парк і будаўнічыя арганізацыі, у якіх, напрыклад, сарваліся тэрміны пастаўкі бетону або асфальту? А можа быць, цяпер Аляксею пачнуць пісаць і гродзенцы, у якіх праз затор парушыліся планы?

Сітуацыя Аляксея далёка не адзінкавая. Так, раней чытачцы autogrodno.by Таццяне прыйшоў ліст на аплату 25 рублёй. Яна заблакавала рух тралейбусаў на Новым мосце на 30 хвілін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024