Пятнаццаты рок-байк фестываль “Хавайся ў Бульбу” пройдзе 7-9 чэрвеня на базе адпачынку “Дом Рыбака” ў Каробчыцах. Чакаецца, што прыедуць матацыклісты з многіх краін Еўропы і ўдзельніцы “Жаночага Сусветнага Мотапрабегу”, якія наведалі наш горад два тыдні таму ў рамках эстафеты.

Для жыхароў горада будзе арганізаваны рух маршруткі. Транспарт пачне курсіраваць з 17.00 у пятніцу ад прыпынку насупраць тытунёвай фабрыкі да “Дома Рыбака”. Пастаянны партнёр фестывалю таксі “Бертэль” (107) прадастаўляе зніжку на праезд з любой часткі горада на “Хавайся ў Бульбу” і назад. Для атрымання “спец-тарыфу” дастаткова пры замове машыны сказаць “На байк-фэст”.

Дзеці да 14 гадоў у суправаджэнні бацькоў змогуць прайсці бясплатна. Дзяўчат да 20.00 у пятніцу і суботу таксама чакае бясплатны білет. Пасля 20.00 усе жадаючыя змогуць трапіць на мерапрыемства па цане 20 рублёў за абодва дні.

Застацца можна і з начлегам. Будзе арганізаваны намётавы гарадок на востраве.

"Хавайся ў бульбу!" Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль

Што? Дзе? Калі?

Заезд плануецца з 12.00 у пятніцу. Ужо ў гэты час будуць працаваць вулічныя кафэ.

У 14.00 арганізатары рыхтавалі пабудову калоны для праезду па горадзе, але пакуль дазвол ад гарадскіх уладаў не атрымалі. Байкеры хацелі праехаць у суправаджэнні ДАІ па наступным маршруце: база адпачынку «Дом Рыбака» – вул. Суворава – вул. Савецкіх Памежнікаў – БЛК – вул.Горкага – вул. Сацыялістычная – пл. Савецкая – база адпачынку «Дом Рыбака», традыцыйна даўшы магчымасць гараджанам сфатаграфавацца на матацыклах каля “тэкстыльшчыкаў”.

На байк-фесте не будет мотоколонны из-за закона об массовых мероприятиях. Байкеры недовольны

Ужо зацверджаны арганізатарамі канчатковы спіс музыкаў.

7 чэрвеня

18: 10-19: 00  “An Old Town ‘Dogzz” (Гродна)

19: 20-20: 10  “К121” (Гродна)

20.30-21.20  “Rammstain” Трыб’ют (Мінск)

21: 40-22: 40  “Разбітае сэрца пацана” (Мінск)

23: 00-24: 00  “DZIECIUKI” (Гродна)

24.00-05.00 дыскатэка

"Хавайся ў бульбу!" Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль

Не менш насычаная музычная праграма чакае гасцей і ў суботні вечар 8 чэрвеня. Хэдлайнерам фестывалю стане легенда рускага року – гурт “Черный обелиск”:

"Хавайся ў бульбу!" Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль

18:00-18:50 “Kaduk” (Гродна)

19.10-20. 00 “ИГО” (Гродна)

20:20-21:10  “The GoonzZЦ” (Гродна)  

21:30-22:10 “Drum Ecstasy” (Мінск)

22.20-24.00 “Черный обелиск” (Масква)

00.20-05.00 дыскатэка

Акрамя музычнай праграмы матацыклістаў і гасцей чакаюць конкурсы, атракцыёны, фаер-шоу, выступленне лідскага шоу-праекта «MALINA» і спаборніцтвы па стральбе. Адным са спонсараў фестывалю выступіць кампанія “Гродфуд”. Пераможцы конкурсаў у якасці прыза атрымаюць вельмі арыгінальны падарунак – стратэгічны запас тушонкі вагой у некалькі кілаграм.

"Хавайся ў бульбу!" Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль

Сёлета ўпершыню на “Хавайся ў бульбу” будзе працаваць тату-студыя “Мроя”. Юля “Піпетка” – вядомы ва ўсёй Еўропе тату-майстар, суддзя і ўдзельніца розных тату-конкурсаў і канвенцый,  зробіць усім жадаючым бясплатныя татуіроўкі на мота-тэму па сваіх адмыслова распрацаваным да фестывалю эскізах.

"Хавайся ў бульбу!" Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль

Байкеры дапамогуць бяздомным жывёлам

Традыцыйна, сябры гродзенскага байк-клуба “NASHORN free riders MCC” праводзяць дабрачынныя акцыі на ўсіх сваіх мерапрыемствах. Яны супрацоўнічаюць з дзіцячым хоспісам і панямуньскім дзіцячым домам. Гэтым разам на фестывалі будуць  збіраць сродкі на карысць бяздомных жывёлаў з прытулку “Адданае сэрца”. Усе госці змогуць ахвяраваць любую суму ці паўдзельнічаць у дабрачынным аўкцыёне.

"Хавайся ў бульбу!" Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль