Па просьбе autogrodno.by гродзенскі фатограф Сяргей Марозаў падрыхтаваў фатаграфіі новага мікрараёна ўздоўж вуліцы Лідскай з квадракоптара. Глядзіце, які ён будзе, і што там ужо пабудавана.
Раён зараз актыўна будуецца і стане новым цэнтрам прыцягнення для аўтамабілістаў, тут плануюць пабудаваць 1620 кватэр. Мяркуючы па генплане, які цяпер праходзіць узгадненне, у жылым раёне пабудуюць новыя дарогі, адна з якіх злучыць яго з Румлёўскім праспектам.

Пакуль поўным ходам ідзе будаўніцтва новага квартала, вызначылася кампанія, якая ўзвядзе там першы гандлёва-грамадскі цэнтр з крамамі і аб’ектамі сэрвісу.
Па ўмовах таргоў, у новым гандлёва-грамадскім цэнтры будзе 1-3 паверху. Там размесцяцца як крамы з прадуктамі, так і гандлёвыя плошчы з нехарчовымі таварамі. Акрамя таго, з’явяцца розныя аб’екты абслугоўвання: аптэкі, рамонт адзення ці абутку, аддзяленні сувязі. Цяпер на ўчастку стаяць старыя пабудовы, якія засталіся ад вайсковай частцы, іх трэба будзе знесці (дэмантаж ацэньваецца ў 263,5 тысячы рублёў). Пачатковы кошт ўчастка ў 110 сотак – 151 тысяча рублёў, піша “Вечерний Гродно”.
Адзіным ахвітнікам заняць гэты надзел аказаўся ААТ “Гроднажылбуд”. Больш ніхто не захацеў змагацца за зямлю, таму кампанія даплоціць 5% ад пачатковага кошту (у выніку парадку 166 тысяч рублёў):
– У лепшым выпадку будаўніцтва пачнем ў канцы гэтага года – вельмі шмат папяровай цяганіны, – распавёў прадстаўнік “Гроднажылбуд”.







Мікрараён на вуліцы Лідскай першы ў Гродне, дзе не будзе святлафораў. Замест іх на скрыжаваннях з’явяцца колы малога радыусу.


