Памежнікі актыўна рыхтуюцца да старту II Еўрапейскіх гульняў і наплыву гасцей. У «Бераставіцы» атрымалі новую тэхніку з Кітая, якая дазволіць у значна паскорыць праходжанне кантролю, пераабсталююць і іншыя прапускныя пункты. Шукаць кантрабанду таксама стане нашмат прасцей.
У пункце пропуску «Бераставіца» поўным ходам ідзе мантаж новага абсталявання, расказалі на ont.by. З Кітая на днях атрымалі мабільны інспекцыйна-надглядны комплекс — рэнтген на колах апошняга пакалення, адзін з найлепшых у краіне. З яго дапамогай можна ўбачыць схованкі ў нішах і паражнінах аўтамабіля. Рэнтген правярае да 25 машын на гадзіну. У бліжэйшыя дні ўжо пачне працу.
У суседнім будынку ўсталявалі новы тамограф. З яго дапамогай будуць правяраць багаж пасажыраў аўтобусаў, у тым ліку заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў.
На вуліцы для гасцей спаборніцтваў працуюць электронныя табло-кансультанты, яны на розных мовах і ў малюнках распавядаюць аб правілах перасячэнні мяжы.
Ва ўсіх пунктах пропуску для гасцей II Еўрапейскіх гульняў абсталявалі асобныя калідоры з лагатыпам спаборніцтваў. Пропуск спрошчаны, дастаткова прад’явіць пашпарт і дакументы на машыну. Пасажырскую дэкларацыю за замежнікаў запоўняць самі мытнікі.
Сістэмы відэаназірання, мабільныя радыёстанцыі, відэарэгістратары — тэхніка яшчэ працягвае паступаць у пункты пропуску па ўсёй краіне. Навінка для Беларусі - настольны дэтэктар. У «Бераставіцы» нават жартуюць, што гэта электронны сабачы нос. Тэст-палоска ў адзін дотык знаходзіць на целе сляды выбухоўкі ці наркотыкаў. Вынік паказваецца за тры секунды.
Абсталяванне — тэхніка-эканамічная дапамога з Кітая. Камплекты апаратуры атрымалі пункты пропуску па ўсёй краіне, яны застануцца ў распараджэнні сілавікоў і пасля II Еўрапейскіх гульняў. Да часу старту спаборніцтваў мытня пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, адкрыюцца інфармацыйныя тэлефонныя лініі. У пунктах пропуску з’явяцца валанцёры, якія валодаюць замежнымі мовамі.