Чытач AutoGrodno.by Міхаіл стаў відавочцам танцаў на дарозе ў Гродне. На гэты раз не пастановачных, а сапраўдных. Двое мужчын з Mercedes выйшлі з салона падчас прыпынку на забараняльны сігнал святлафора і радасна станчылі. Відавочца засняў гэты нечаканы перформанс і падзяліўся з карыстальнікамі сайта.
Аўтар даслаў яшчэ і ўрывак відэа з праспекта Кляцкова, дзе ўпершыню заўважыў Mercedes з вясёлымі пасажырамі. Кіроўца аўтамабіля палічыў, што стварыў нязручнасці для іншага ўдзельніка руху і ў якасці прабачэнні уключыў аварыйку.