Грант Еўрасаюзу выйграў Навагрудскі аграрны каледж. Яму набудуць электратрактар, які перададуць у чэрвені, калі Наваградак будзе прымаць XV Рэспубліканскі экалагічны форум, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.
Тэхніку плануюць выкарыстоўваць у навучальным працэсе. Да таго ж, у каледжы пачалі рыхтаваць спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя. Цікавасць да новага кірунку ў абітурыентаў вялікая, бо ў Наваградку сёння актыўнымі тэмпамі рэалізуюцца праекты ў рамках стварэння «зялёнага горада».
— Я даведалася з раённай газеты, па тэлебачанні таксама паведамлялі, што ў нашым горадзе адкрываюцца новыя спецыяльнасці. І я вырашыла, чаму б не паспрабаваць. Экалогія — гэта наша будучыня, — кажа Дар’я Саўко, навучэнка Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа.
— У 2014 годзе горадам быў распрацаваны план дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю. І, уласна, з гэтага пачаўся наш удзел у рэалізацыі міжнародных грантаў, — кажа Алена Сялевіч, першы намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама.
На сённяшні дзень агульны аб’ём фінансавання па дадзеных праектах у эканоміку раёна склаў больш за 6 мільёнаў долараў ЗША. Да верасня каля інтэрната каледжа плануюць скончыць устаноўку ветрака і сонечных панэляў. Гэта дазволіць эканоміць на электрычнасці і наглядна паказваць навучэнцам прынцып працы «зялёнай эканомікі».