На склад камбіната школьнага харчавання паступілі цукеркі з кішачнай палачкай

У цукерках «Обыкновенное чудо», якія знаходзіліся на складзе аднаго з камбінатаў школьнага харчавання, знайшлі бактэрыі групы кішачных палачак. Ужыванне такіх прадуктаў можа нанесці шкоду жыцця і здароўю чалавека. Рэалізоўваць цукеркі планавалася ў школьных сталовых, піша lidanews.by.

— Спецыялістамі Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту пры правядзенні праверкі аднаго з камбінатаў школьнага харчавання Гродзеншчыны выяўлены парушэнні па бяспецы цукерак, вырабленых у Расіі, якія паступілі на склад прадпрыемства ад імпарцёра, — распавяла рэдакцыі галоўны дзяржаўны інспектар аддзела госнадзора г. Ліды Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту Ірына Квочкіна. — У выніку праведзеных выпрабаванняў у акрэдытаванай лабараторыі цукерак вафельных неглазуваных «Обыкновенное чудо» была ўстаноўлена неадпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» па мікрабіялагічных паказчыках: у цукерках выяўлена наяўнасць бактэрыі групы кішачных палачак.

Прычын наяўнасці бактэрыі групы кішэчных палачак у дадзенай прадукцыі можа быць мноства — пачынаючы ад забруджанай бактэрыямі сыравіны і заканчваючы парушэннямі тэхналагічнага працэсу ўпакоўкі і захоўвання. Цукеркі не паспелі патрапіць на абедзенны стол дзяцей і не змогуць нанесці шкоду іх здароўю.

— Па выніках праверкі выдадзена прадпісанне аб забароне да рэалізацыі небяспечных цукерак, выдадзены прадпісанні аб забароне ўвозу і звароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб спыненні дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дэкларацыі аб адпаведнасці, — рэзюмавала Ірына Іванаўна. — прадукцыя ўнесена ў Рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размешчаны на сайце Дзяржстандарту, які папаўняецца па меры выяўлення ў нашай краіне небяспечнай прадукцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025