У цукерках «Обыкновенное чудо», якія знаходзіліся на складзе аднаго з камбінатаў школьнага харчавання, знайшлі бактэрыі групы кішачных палачак. Ужыванне такіх прадуктаў можа нанесці шкоду жыцця і здароўю чалавека. Рэалізоўваць цукеркі планавалася ў школьных сталовых, піша lidanews.by.

– Спецыялістамі Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту пры правядзенні праверкі аднаго з камбінатаў школьнага харчавання Гродзеншчыны выяўлены парушэнні па бяспецы цукерак, вырабленых у Расіі, якія паступілі на склад прадпрыемства ад імпарцёра, – распавяла рэдакцыі галоўны дзяржаўны інспектар аддзела госнадзора г. Ліды Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту Ірына Квочкіна . – У выніку праведзеных выпрабаванняў у акрэдытаванай лабараторыі цукерак вафельных неглазуваных «Обыкновенное чудо» была ўстаноўлена неадпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» па мікрабіялагічных паказчыках: у цукерках выяўлена наяўнасць бактэрыі групы кішачных палачак.

Прычын наяўнасці бактэрыі групы кішэчных палачак у дадзенай прадукцыі можа быць мноства – пачынаючы ад забруджанай бактэрыямі сыравіны і заканчваючы парушэннямі тэхналагічнага працэсу ўпакоўкі і захоўвання. Цукеркі не паспелі патрапіць на абедзенны стол дзяцей і не змогуць нанесці шкоду іх здароўю.

– Па выніках праверкі выдадзена прадпісанне аб забароне да рэалізацыі небяспечных цукерак, выдадзены прадпісанні аб забароне ўвозу і звароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб спыненні дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дэкларацыі аб адпаведнасці, – рэзюмавала Ірына Іванаўна. – прадукцыя ўнесена ў Рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размешчаны на сайце Дзяржстандарту, які папаўняецца па меры выяўлення ў нашай краіне небяспечнай прадукцыі.