З 29 па 31 траўня ў школах, гімназіях і ліцэях Гродна празвініць апошні званок, піша grodnonews.by. Нагадваем, што выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 8 чэрвеня.

У школах і гімназіях Кастрычніцкага раёна лінейкі пройдуць 30 і 31 траўня ў першай палове дня. У Ленінскім апошні званок празвініць 31 мая ў 10.00. Выключэннем стане ліцэй № 1 — тут дзеці, педагогі і бацькі збяруцца на апошнюю лінейку ў 19.00.

posl_zv_ig.jpg
Інфаграфіка Дзяніс Яшкін / grodnonews.by
Шэраг заключных ўрачыстых лінеек ў школах, гімназіях і ліцэях Гродна адкрые СШ № 39. Тут 29 мая ў 15.50 апошні званок празвініць для выпускнікоў 4-ых класаў, якія пяройдуць з пачатковай ў сярэднюю школу.

Выпускныя экзамены ў школах пройдуць з 1 па 8 чэрвеня, паведамляе edu-grodno.by.

Для 9-х класаў:

  • беларуская мова (дыктоўка) — 4 чэрвеня,
  • руская мова (дыктоўка) — 6 чэрвеня,
  • матэматыка (кантрольная работа) — 8 чэрвеня.

Для 11-х класаў:

  • беларуская мова (пераказ) — 1 чэрвеня,
  • руская мова (пераказ) — 3 чэрвеня,
  • матэматыка (кантрольная работа) — 5 чэрвеня.

Даты правядзення экзаменаў па замежнай мове і гісторыі Беларусі для выпускнікоў 11-х класаў вызначаюць ўстановы адукацыі, іх абвяшчаюць не пазней, чым за два тыдні да пачатку экзаменаў.