У пятніцу на вуліцы Горкага дзяўчына з роварам спешылася, але так захапілася размовай па тэлефоне, што несвядома стала пераходзіць дарогу на чырвоны сігнал святлафора. Гэта засняў чытач АўтаГродна Аляксандр. Ён падзяліўся відэазапісам.
«Размаўляючы па тэлефоне пайшла на чырвоны. Яе шчасце, што ў 2-ух палосах справа ніхто не ляцеў», — напісаў Аляксандр.
«В ПДД вносят изменения, заодно и разговоры по телефону при переходе запретили бы, а регистратор не поможет ни водителю в тюрьме, ни ей в гробу (дай Божечка никогда такому не случиться)», — прапаноўвае адзін каментатар.«Найти и наказать!», — лічыць яшчэ адзін. «Глядя на такие ситуации понимаешь, что в нынешнее время видеорегистратор — это одна из самых необходимых вещей в автомобиле!», — прыходзіць да высновы трэці.