Двое аднавяскоўцаў 48 і 87 гадоў выпівалі ў вёсцы Ачукевічы. Пасля выпітага 48-гадовы мужчына напаў на сабутэльніка, нанёс яму не менш за пяць удараў у шыю і адзін удар у грудзі злева колючым прадметам, забраў 30 рублёў і пайшоў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу, а ўжо адтуль паступіла паведамленне ў праваахоўныя органы. Пенсіянер распавёў, хто напаў на яго. Падазраваны затрыманы, крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт. 207 КК РБ — «Разбой».