У Гродне 26 мая стартаваў новы сезон праекта “Танцы горадзенскіх дворыкаў”. Каля 30 чалавек узялі ўдзел у мерапрыемстве.
«Пачатак сезона для нас адзначыўся тым, што наш гарманіст з’ехаў на адпачынак, і да нас прыехаў музыка з Мінска Аляксей Крукоўскі. Для нас гэта навінка. Танцы ў дворыках ўсё тыя ж – традыцыйныя беларускія, што і раней танцавалі”, – распавёў адзін з арганізатараў Антось Валынскі.
https://www.instagram.com/p/Bx74CyxorbT/
Плануееца, што пляцоўка для танцаў у 2019 годзе застаецца нязменнай – Савецкая, 1. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Калі не будзе праблем з музыкамі, танцы будуць праходзіць кожную нядзелю ў 19.00. Сачыць за інфармацыяй можна ў групе ў Вконтакте.










