У вёсцы Налібакі Навагрудскага раёна двое мясцовых жыхароў і жанчына разам выпівалі. У мужчын узнікла спрэчка праз мясцовую жыхарку. Калі аргументы скончыліся, мужчына 1965 году нараджэння ударыў свайго апанента лязом сякеры ў галаву, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Жанчына адразу паведаміла пра гэта ў бальніцу, адтуль паведамілі ў міліцыю. Мужчына 1962 года нараджэння застаўся жывы, але ў выніку ўдару атрымаў сечаную рану галавы і закрытую ЧМТ.
Пры размове з праваахоўнікамі агрэсар прызнаўся ў злачынстве. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Забойства».