Дзіцячы духавы аркестр 1-й музычнай школы імя Сямянека адзначыў 23 мая заканчэнне музычнага навучальнага года справаздачным канцэртам. Каб прыцягнуць увагу гараджан да значнай падзеі, духавы аркестр школы сыграў для гараджан наўпрост на вуліцы, каля гарадскога Дома культуры.
У аркестры граюць школьнікі - ад першакласнікаў да выпускнікоў, разам з педагогамі. Канцэрты на вуліцы для юных музыкаў справа прывычная. Яны маюць навык засяроджвацца на музыцы, незважаючы на тое, што вакол ездзіць транспарт, а мінакі здымаюць іх на тэлефоны. Справаздачны канцэрт заўжды радасная для іх падзея, бо азначае набліжэнне летніх вакацый.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…