22 мая каля 12.30 на пешаходным пераходзе па вуліцы 17 Верасня кіроўца «Пежо» здзейсніў наезд на чатырохгадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку.
Дзіця пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе разам са сваёй мамай і сваячкай да крамы «Універсам», а кіроўца рухаўся ад цэнтра горада да масласырзаводу.
Сутыкненне адбылося, калі дзіця знаходзілася на сярэдзіне дарогі, піша dzyannica.by.
Атрымалася пазбегнуць цяжкіх наступстваў. Для абследавання дзяўчынку даставілі ў бальніцу, дзе ў яе былі выяўленыя ранкі і ушыбы.