У чэрвені ў гродзенскім Каложскім парку пройдзе фэст сярэднявечнай культуры Еўропы і ВКЛ “Мяжа”. Будуць турніры, кірмаш і канцэрт.
У Каложскім парку паспрабуюць аднавіць атмасферу старажытнай Эўропы і Вялікага Княства Літоўскага 13-15 стагоддзяў. Гасцей чакае паходны лагер, рыцарскія баі і некалькі турніраў: “шчыт-меч”, бугурты, лучны турнір.
Увечары на канцэрце выступяць гурты Viatores (Варшава), Rokash (Мінск), Nevrida (Мінск). Цягам дня ў праграме – выступы танцавальных калектываў, сярэднявечных вулічных актораў, да ўдзелу запрошаныя майстры-рамеснікі.
“Разыначка”, якую абяцаюць арганізатары – начны бугурт у Каложскім парку. У фэсце возьмуць удзел рыцараў з розных гарадоў Беларусі і з Польшчы.
Дата правядзення – 15 чэрвеня. Уваход – вольны.
Праграма фестываля
11.30 – 12.15 шэсце па вуліцах горада артыстаў і музыкаў
12.15 – 12.30 адкрыццё фестываля, прадстаўленне клубаў
12.30 – 12.50 пастановачныя баі ад гаспадароў фестываля
12.50 – ганаровае прадстаўленне удзельнікаў турніра шчыт-меч (выхад са світай, абеты)
13.00 – 15.00 турнір “шчыт-меч”
15.00 – 15.30 шоў лучнікаў “Ліга Вольных Стралкоў” (Мінск)
15.30 – 16.15 выступ калектыва сярэднявечных танцаў “Фламмея” (Мінск)
16.15 – 17.30 бугурт (массавыя баі 5Х5)
16.15 – 17.30 турнір лучнікаў
17.30 – пачатак фестывальнай канцэртнай праграммы
17.30 – 18.00 вандроўны тэатрык “Гістрыён” з фарсам “Закаханая жонка” (Мінск)
18.00 – 18.45 гурт “Скудрынка” (Ліда)
18.45 – 19.30 калектыў старажытных танцаў “Selva Magica” (Гродна)
19.30 – 20.15 гурт “Viatores” (Варшава)
20.15 – 21.15 гурт “Рокаш” (Мінск)
21.15 – 22.15 гурт “Nevrida” (Мінск)
22.15 – 22.45 начная рэканструкцыя бойкі (начны бугурт)
22.45 – 22.55 тэатр агня Ergo Bibamus (Гродна)
23.00 – завяршэнне канцэртнай праграммы
У праграмме таксама вялікі сярэднявечны кірмаш з дэманстрацыяй рамёстваў, лучны цір, катанне на конях, аніматары і фотазоны.


