13 чэрвеня ў рэстаране «Кронан» адбудзецца гастранамічная вячэра з запрошаным французскім кулінарам Кзавье Бюрэлем, вучнем легендарнага Алёна Дюкаса, шэф-поварам рэстарана «Le Candille», адзначанага зоркай гіда Мішлен.
Для гастранамічнай вячэры запрошаны шэф-кухар разам з беларускім калегам Сяргеем Паляком і камандай рэстарана «Кронан» распрацуе і прыгатуе некалькі страў. Канцэпцыяй меню стане cuisine du soleil (пер. з фр. кухня, напоўненая сонцам), асновай — традыцыйныя стравы праванскай кухні, простай па сваёй сутнасці і яркай ад прыроды.
Вячэра пройдзе ў суправаджэнні жывой музыкі, пры спрыяльным надвор'і - пад адкрытым небам. Кожны госць зможа асабіста пагутарыць з Кзавье Бюрэлем.
Гід Мішлен — самы ўплывовы з рэстаранных рэйтынгаў, які сфарміраваў за гады свайго існавання цэлую плеяду шэф-кухароў, задаўшых тон сусветнай гастранаміі. Зоркі Мішлен неверагодна жаданыя; атрыманне нават адной з іх можа змяніць жыццё шэф-повара. Супрацоўнікі адзначанай ў гідзе ўстановы знаходзяцца ў вечным тонусе.