У кавярні «Веранда» з 17 мая стартавала выстава карцін «Ежа і людзі» ад шэф-кухары ўстановы Сяргея Махаўцова.

Сюжэты карцін раскрываюць узаемаадносіны чалавека і ежы, пад розным вуглом паказваюць значэнне афарызму «Есці, каб жыць, а не жыць, каб есці» і тлумачаць, чаму падрыхтоўку і ўжыванне ежы ўжо даўно ўзвялі ў ранг мастацтва.

«Асноўная мэта выставы — паказаць наведвальнікам каштоўнасць прадукту. А яшчэ прымусіць задумацца пра тое, што ежа павінна прыносіць эмоцыі, а не служыць толькі для насычэння», — распавёў Сяргей.

Сяргей Махаўцоў вядомы ў Гродне не толькі дзякуючы сваёй працы на кухні, але і дзякуючы кулінарным майстар-класам, а таксама тэматычнаму блогу, у якім ён раскрывае рэаліі сваёй працы, дзеліцца рэцэптамі і закранае вострыя тэмы.

Паглядзець карціны на летняй тэрасе кафэ «Веранда» можа кожны жадаючы. Выстава будзе доўжыцца да 16 чэрвеня.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]