Учора каля васьмі гадзін вечара ў Іўеўскім раёне адбылося перакульванне. А ў Ваўкавыскім раёне адбылося сутыкненне, паведамляе ДАІ Гродна.

19 мая каля васьмі гадзін вечара ў Іўеўскім раёне адбылося перакульванне. У дзяжурную частку ДАІ паступіла паведамленне ад фельчара хуткай дапамогі аб тым, што паблізу А.Г. Эйгерды адбылося ДТЗ, дзе маецца пацярпелы.

Кіроўца 1975 года нараджэння кіраваў аўтамабілем «Форд» і рухаўся па аўтадарозе «Юрацішкі - Эйгерды». Пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя ўмовы, у выніку не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет. У выніку здарэння кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

Сутыкненне ў Ваўкавыскім раёне і перакульванне ў Іўеўскім. Два чалавекі шпіталізаваны

Каля 10 раніцы 19 мая 21-гадовы кіроўца «Ровера» рухаўся па аўтадарозе «Гродна-Івацэвічы» ў напрамку Ваўкавыска. Перад ім ехала дзяўчына на «Аўдзі», якая паварочвала налева на Масты, пры гэтым загадзя паказаўшы паказальнік павароту. Кіроўца аўтамабіля «Ровер» няправільна выбраў дыстанцыю, у выніку чаго дапусціў сутыкненне. У выніку ДТЗ 21-гадовы кіроўца шпіталізаваны ў бальніцу. Дзяўчына цялесных траўмаў не атрымала.

Сутыкненне ў Ваўкавыскім раёне і перакульванне ў Іўеўскім. Два чалавекі шпіталізаваны