Каля 600 спартсменаў з Беларусі возьмуць удзел у Адкрытых спаборніцтвах Гродзенскай вобласці па чырлідынгу. Спаборніцтвы адбудуцца ў гродзенскім Лядовым палацы.
Чырлідынг — самы малады, але досыць папулярны ў нашай краіне від спорту. Міністэрства спорту РБ і НАК РБ прызнала яго ў 2017 годзе, а таксама ён атрымаў акрэдытацыю Міжнароднага Алімпійскага камітэта.
Сярод удзельнікаў спаборніцтваў - каманды Беларусі, якія прадстаўляюць краіну на афіцыйным чэмпіянаце Еўропы, што пройдзе 28−30 чэрвеня 2019 г. у Санкт-Пецярбургу. Спаборніцтвы стануць генеральным
прагонам.
Калі: 19 мая,
Дзе: Гродна, Лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3А).
Арганізатары спаборніцтваў - Беларуская федэрацыя чырлідынга і каманд падтрымкі, Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, ДУ «Гродзенскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама», Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…