Гродна стаў трэцім беларускім горадам пасля Брэста і Баранавічаў, які прыняў караван эстафеты агню «Полымя свету». Сустрэча агню і старт эстафеты прайшлі на плошчы Леніна 18 траўня. Пасля ўрачыстай часткі факеланосцаў пранеслі і правезлі агонь па цэнтральных вуліцах горада.
Гродзенскі рэгіён прыняў эстафету ад Брэсцкай вобласці. Першым аб’ектам, які наведаў агонь II Еўрапейскіх гульняў, стала ААТ «Гродна Азот». Полымя прайшло па тэрыторыі прадпрыемства, пасля факел быў узняты на адну з вежаў завода вышынёй больш за 130 м. Ужо ўвечары з плошчы Леніна і па цэнтральных вуліцах Гродна факел далі несці выбітным спартсмен і артыстам Беларусі, сярод якіх Іван Ядэшка, Іван Ціхан, Саша Нема ды іншыя.
https://www.instagram.com/p/Bxm7jMBnJQJ/
Эстафета «Полымя свету» стартавала 3 мая ў Рыме і ўжо пабывала на Монблане, у Венгрыі, Славеніі, Аўстрыі, Славакіі, Польшчы. Агулам агонь гульняў пранясуць праз 55 населеных пунктаў на тэрыторыі 8 краін (Італія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Беларусь), а працягласць маршруту складзе 7700 км. У эстафеце прымуць удзел 450 факелоносцев, 100 валанцёраў і 10 захавальнікаў агню.
Завершыцца эстафета 21 чэрвеня урачыстым запальваннем алімпійскага агню на цэнтральнай арэне II Еўрапейскіх гульняў - Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».