У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй — 17 мая — МУС выказаўся на сайце пра сваё стаўленне да ЛГБТ-супольнасці. І сцвярджае, што для нашай краіны гэта не свята. А таксама запосціў малюнак на тэму ЛГБТ.
«Сёння над пасольствам Вялікабрытаніі ў чарговы раз вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй. Менавіта 17 мая прыхільнікі аднаполых адносін вызначылі для сябе нейкай святочнай датай», — кажа навіна.
Паводле МУС, для нашай краіны гэты дзень значнасці не ўяўляе, а прыярытэт беларускай палітыкі - ахова мацярынства і дзяцінства, абарона інстытута сям'і. «Наша пазіцыя застаецца нязменнай: штучнае раздзіманне тэмы аднаполых адносін дэструктыўна, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да дзяцей!».
Тым часам гродзенцы святкуюць Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй і абнаўляюць аватаркі праз вясёлкавы фільтр.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…