Школьны музей у Навагрудку ўжо не носіць імя Барыса Кіта

Школьны музей Барыса Кіта ў Навагрудку, які месціцца ў будынку былой гімназіі, дзе ён быў дырэктарам, больш не носіць яго імя.

Барыс Кіт, славуты ў свеце даследчык космасу, скончыў Навагрудскую беларускую гімназію у 1928 г., а восенню 1939 стаў дырэктарам гімназіі. Навагрудская СШ № 1 месціцца ў будынку той самай былой гімназіі.

З 2007 года там адкрылі музей імя Барыса Кіта. Ён уключае раздзелы, звязаныя з гісторыяй школы, і мемарыяльны пакой Кіта. У экспазіцыі - дакументы, экспанаты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю былога дырэктара і выкладчыка. Паведамлялася, што экспазіцыя ў школе створана навуковымі супрацоўнікамі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. Сёлета музей памяняў сваю назву, у ёй больш не згадваецца імя славутага навукоўца.

Чытач Hrodna.life з Навагрудка расказаў, што змена назвы музея адбылася пасля візіту камісіі па адукацыі, якая не ўхваліла, што гэта музей менавіта імя Барыса Кіта. Паводле інфармацыі чытача, музей збіраюцца не толькі пераназваць, але і зрабіць экспазіцыю, прысвечаную ветэранам настаўніцкай працы, і ўжо між іншымі будзе згадвацца Барыс Кіт.

Мемарыяльная дошка на будынку школы
Дырэктарка СШ № 1 Ала Сталярчук патлумачыла, што камісіі не было, назвала гэта чуткамі. Паводле яе, музей перайменавалі, бо з 2017 года аб’ядналі дзве школы, № 1 і № 2. У № 2 таксама быў музей школы, яму вылучылі памяшканне, і агульны музей цяпер называецца «Вехі гісторіі». Па словах спадкаемцы Барыса Кіта, перайменаванне адбылося ў пачатку 2019 года згодна з рашэннем педсавета. Дырэктарка школы сказала, што пераносіць музей ці мяняць экспазіцыю не збіраюцца.

Начальніца ўпраўлення адукацыі навагрудскага райвыканкама Людміла Мароз адказала, што не валодае інфармацыяй ні пра перайменаванні, ні пра камісію, і каментаваць гэтае пытанне адмовілася.

Намесніца старшыні выканкама па пытаннях адукацыі Светлана Каралько пацвердзіла інфармацыю, атрыманую ў школе: змена назвы звязаная з аб’яднаннем дзвюх навучальных устаноў, дакументы пачалі рыхтаваць у 2018 годзе, камісія дачынення да гэтага не мае.

На сайце школы на старонцы «Гісторыя школы» Барыс Кіт значыцца як «ученый — астронавт мира, директор школы в 1939 г.». У школе ёсць таксама піянерская дружына імя Кіта.

Барыс Кіт, доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі, з’яўляецца ганаровым доктарам навук Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Ганаровым грамадзянінам Навагрудка. Навагрудскі музей захоўвае каля 600 экспанатаў, перададзеных Барысам Кітам — яго асабістыя рэчы, публікацыі, фотаздымкі, узнагароды. Барыс Кіт памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108 годзе жыцця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025