Здароўе і спорт

Гарадзенская вандроўка: стала вядома, дзе пройдзе маршрут і што атрымаюць удзельнікі

Гістарычны забег «Гарадзенская вандроўка» традыцыйна пачнецца з гродзенскага бруку і працягнецца па асфальту гарадскіх вуліц. Ужо 2 чэрвеня бегуны-вандроўнікі выйдуць на старт. Сёлетні забег будзе трэцім у гісторыі «вандровак». Таму ўжо мае ўласныя традыцыі - адна з іх — пастаянная траса. Другая — кожны год новая форма і дызайн медаляў.

Сёлетні маршрут вандроўкі прадугледжвае забег на дзве дыстанцыі - 5 і 10 кіламетраў. Абедзьве паўтараюць леташні маршрут і знаёмыя былым удзельнікам.

Стартавы стрэл традыцыйна прагучыць на плошчы Леніна. Адсюль удзельнікі пабягуць у вандроўку па цэнтральнай частцы горада. Фарны касцёл, Кляштар бернардынаў, драмтэатра, Новы і Стары замкі, — гэта толькі малая частка славутасцяў Гродна, якія змогуць пабачыць «вандроўнікі».

На вуліцы Віленскай, у раёне ЦСК Нёман, маршруты забегаў разыходзяцца. Удзельнікі забегу на 10 кіламетраў пабягуць па вуліцы Горкага, а забег на дыстанцыю 5 кіламетраў збочыць направа, ў бок плошчы Леніна.

Тое, што забег пройдзе па знаёмай трасе, дасць шанец палепшыць вынікі леташнім удзельнікам, ці падрыхтавацца да асабістых перамогаў новым бегунам. Пакуль што рэкорд вандроўкі на дыстанцыі 5 кіламетраў складае 17:03 мінуты і належыць Паўлу Максімовічу. Лепшым на 10-ці кіламетровай дыстанцыі з’яўляецца вынік у 31:43 мінуты Ігара Цецерукова.

У стартавы пакет сёлетняй вандроўкі разам са стартавым нумарам уваходзяць: футболка з лагатыпам забегу, фірмовая спартыўная бутэлька, сумка з тканіны, запрашэнне на Pasta-Party і экскурсію па гораду з гідам, унікальны медаль для фінішораў.

Зарэгістравацца на ўдзел у Гістарычнай вандроўцы можна тут.

hrodna.life/2019/04/17/z-vyiyavay-davyida-garadzenskaga-glyadzice-yaki-medal-buduc-uruchac-syoleta-udzelnikam-garadzenskay-vandrouki/

Падзяліцца
Меткі: падзея

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025