Гэта рэкордная колькасць за ўвесь час існавання бязвізавай зоны ў раёне Гродна. У першыя майскія дні ў Гродне і ваколіцах гасціла рэкордная колькасць бязвізавых падарожнікаў - звыш 4,4 тысячы чалавек, піша grodnonews.by.
— Гэта рэкордная колькасць не толькі ў гэтым годзе, але і за ўвесь час існавання бязвізавай зоны ў раёне Гродна. Напрыклад, за аналагічны перыяд мінулага года рэгіён наведалі крыху больш за тры тысячы бязвізавых гасцей. Пік турыстычнага інтарэсу прыйшоўся на 1 мая. У гэты дзень у нас пабывалі звыш 700 турыстаў, — распавялі ў кіраванні спорту і турызму аблвыканкама.
Традыцыйна больш за ўсё турыстаў да нас прыбываюць з краін-суседак — Літвы, Польшчы і Латвіі. На чацвёртым месцы па колькасці бязвізавых турыстаў Германія. З пачатку 2019 года ў рэгіёне пабывалі звыш 36,6 тысячы бязвізавых турыстаў з 33 краін свету. За аналагічны перыяд мінулага года Гродна і наваколлі прынялі каля 18 тысяч такіх гасцей.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…