Гэта рэкордная колькасць за ўвесь час існавання бязвізавай зоны ў раёне Гродна. У першыя майскія дні ў Гродне і ваколіцах гасціла рэкордная колькасць бязвізавых падарожнікаў - звыш 4,4 тысячы чалавек, піша grodnonews.by.

— Гэта рэкордная колькасць не толькі ў гэтым годзе, але і за ўвесь час існавання бязвізавай зоны ў раёне Гродна. Напрыклад, за аналагічны перыяд мінулага года рэгіён наведалі крыху больш за тры тысячы бязвізавых гасцей. Пік турыстычнага інтарэсу прыйшоўся на 1 мая. У гэты дзень у нас пабывалі звыш 700 турыстаў, — распавялі ў кіраванні спорту і турызму аблвыканкама.

Традыцыйна больш за ўсё турыстаў да нас прыбываюць з краін-суседак — Літвы, Польшчы і Латвіі. На чацвёртым месцы па колькасці бязвізавых турыстаў Германія. З пачатку 2019 года ў рэгіёне пабывалі звыш 36,6 тысячы бязвізавых турыстаў з 33 краін свету. За аналагічны перыяд мінулага года Гродна і наваколлі прынялі каля 18 тысяч такіх гасцей.