На здымку аўтар дубля ў вароты "Дняпра" Максім Яблонскі
Падапечныя Ігара Кавалевіча ў матчы сёмага тура, які праходзіў у Магілёве 11 мая, буйна абыгралі «Дняпро».
Лік на 35-й хвіліне далёкім ударам з-за межаў штрафной адкрыў Максім Яблонскі. Адразу пасля перапынку Алег Еўдакімаў скарыстаўся памылкай абаронцаў гасцей і павялічыў перавагу гродзенскай каманды. А кропку ў матчы паставіў усё той жа Яблонскі на 70-й хвіліне.
«Дняпро» — «Нёман» — 0:3
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— І мы, і «Дняпро» не прапускалі ў апошніх трох матчах. Мы ведалі, як гуляе супернік. Не далі яму стварыць моманты. Атрымаўся добры матч. «Нёман» заслужана і ўпэўнена перамог.
Пасля сямі тураў у чэмпіянаце гродзенцы маюць у сваім актыве 13 ачкоў і пакуль што 4-е месца ў турнірнай табліцы.
Сваю наступную гульню «Нёман» правядзе ў Гродне 17 мая і будзе прымаць барысаўскі БАТЭ.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…