Беларуская федэрацыя кіберспорту сумесна з сеткай магазінаў «5 элемент» абвясціла аб правядзенні трэцяга этапу рэгіянальнай серыі «Бітва гарадоў». Пасля Віцебска і Магілёва турнір у дысцыпліне Dota 2 прыме Гродна. Чэмпіянат ужо паспеў зарэкамендаваць сябе як адна з найбуйнейшых кіберспартыўных падзей краіны, піша www.pressball.by.
Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца ўсе жадаючыя. Неабходна толькі быць жыхаром Гродна ці Гродзенскай вобласці, а таксама дасягнуць узросту 16 гадоў. Рэгістрацыя абавязковая для ўсіх удзельнікаў і будзе доўжыцца з 3 па 17 мая. Каманда лічыцца зарэгістраванай, калі запаўненне і адпраўку формы зробяць усе 5 гульцоў складу. Да спаборніцтваў будуць дапушчаны першыя 16 зарэгістраваных каманд. Пры няяўцы або тэхнічных парушэннях у турнір могуць быць уключаны наступныя па часе рэгістрацыі калектывы (17-ы, 18-ы і г. д.).
«Бітва гарадоў» ў Гродне пройдзе 19 мая на базе ДУА «Гродзенская Гарадская Гімназія» (вул. Парыжскай камуны, 3). Пачатак рэгістрацыі каманд — 9.00. Пачатак турніру — 10.00.
Пераможцы Гродзенскага турніру дастанецца пуцёўка ў Гранд-фінал «Бітвы гарадоў» і музычная сістэма CJ98 + NJ98 ад кампаніі LG. Каманда далучыцца да пяці складах-прадстаўнікам іншых абласцей Беларусі і пазмагаецца за прызавы фонд у памеры 6000 рублёў. Акрамя гэтага, удзельнікі атрымаюць шанец выйграць у Гранд-фінале гульнявыя наўтбукі OMEN by HP і іншыя падарункі ад партнёраў чэмпіянату. Аплата праезду і пражывання ў Мінску будзе ажыццяўляцца за кошт арганізатараў.
Што тычыцца актыўнасці, то на турніры будуць тэматычныя фотазоны, шматлікія розыгрышы прызоў ад партнёраў, гульнявыя лакацыі для гледачоў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…