У Каробчыцах идуць працы: да Еўрапейскіх гульняў мяняюць асфальт і праводзяць інтэрнэт

Каробчыцы — першы буйны населены пункт ад мяжы з Польшчай на шляху ў Гродна. Дарога даўжынёй амаль трынаццаць кіламетраў ад трасы М6 лічыцца пад’ездам да Гродна і праходзіць праз Каробчыцы, сканчаецца на скрыжаванні вуліц Вольгі Соламавай і Суворава. Яна ўключана ў план бягучага рамонту з добраўпарадкаваннем, менавіта ў гэтым напрамку будуць ехаць турысты на II Еўрапейскія гульні ў Мінск з наведваннем Гродна, піша grodnonews.by.

— Зараз працы вядуцца ад 2-га да 10-га кіламетра пад’езда да Гродна, — распавёў галоўны інжынер ДЭУ № 51 РУП «Гродноавтодор» Аляксандр Говін. — На гэтым участку трэба будзе правесці павярхоўную апрацоўку дарожнага пакрыцця, прывесці ў парадак аўтобусныя прыпынкі, выканаць суцэльнае асфальтаванне вуліцы Міра ў Каробчыцах і пракласці новыя пешаходныя сувязі.

Адначасова з дарожнымі работамі «Белтэлекам» пракладае па вуліцы Міра тэлефонныя камунікацыі, каб ужо ў бліжэйшай перспектыве жыхары атрымалі доступ да высакахуткаснага інтэрнэту.

Вясковая стараста Ірына Халхуновіч прымае ўдзел у працах. У гэтай грамадскай пасадзе яна ўжо два дзясяткі гадоў.

— Наша галоўная вуліца прырастае сучаснымі катэджамі і з іх гаспадарамі праблем няма, паколькі самі зацікаўлены ўпрыгожыць свае прыдарожныя тэрыторыі, — распавядае Ірына Доминиковна.- А вось са старажыламі прыходзіцца працаваць больш шчыльна. Многія ўжо сталага веку, але прыязджаюць дзеці і ўнукі, дапамагаюць навесці парадак у дварах, замяніць агароджу.

У старасты Каробчыц ёсць пытанні да ДАІ, бо па гэтай вуліцы з мяжы вялікі аўтамабільны рух, у тым ліку і фур. Не ўсе прытрымліваюцца хуткаснага рэжыму, таму яго ў межах населенага пункта трэба паменшыць.

Увосень на скрыжаванні выезду з Каробчыц ў Гродне будзе добраўпарадкавана кальцавая развязка.

Апошнія запісы

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025