Напярэдадні 9 траўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная святкаванню Дня Перамогі і сацыяльнай абароне ўдзельнікаў вайны, піша vgr.by.

Падчас прэс-канферэнцыі было агучана, што на 1 красавіка 2019 года ў Беларусі пражывала 6250 ветэранаў Другой сусветнай вайны (у 2015 годзе іх было 17 770 чалавек). Сярод іх — два героя Савецкага Саюза. Аднаму з іх у ліпені 2019 споўніцца 103 гады, другому зараз 95.

25% ветэранаў жывуць у Мінску. Таксама ў Беларусі больш за 14 тысяч былых вязняў фашызму.

hrodna.life/articles/fota-grodna-svyatkue-dzen-peramogi/