Падчас правядзення рамонтных працаў 6 мая на тэрыторыі пункта пропуску «Кузніца» (з беларускага боку — пункт «Брузгі») выявілі неразарваны боепрыпас (меркавана часоў ВАВ).
Пропуск транспарту праз мяжу ў гэтым кірунку прыпынілі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Пасля ліквідацыі снарада з тэрыторыі пункт пропуску аднавіў працу.
Чэргі на выезд з Беларусі ў бок краін Еўрасаюза захоўваюцца, хоць і зменшыліся. Увечары 5 траўня на выезд у Літву стаяла каля 800 машын, у Польшчу — больш за 700. Да 18 гадзін 6 мая самая вялікая чарга была на выездзе ў бок Літвы ў пункце «Прывалка», там чакалі больш за 120 машын. У «Брузгах» у бок Польшчы чаргі не было.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…