На Радаўніцу (Дзень памяці продкаў 7 мая) Дзяржаўтаінспекцыя выдзеліць дадатковыя нарады, якія будуць дзяжурыць паблізу самых буйных могілак, а каля “Аульс” зменіцца арганізацыя дарожнага руху, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У гэты дзень нельга будзе прыпаркавацца па правым баку дарогі пры руху з горада ў бок вёскі Путрышкі пачынаючы ад чыгуначнага пераезду і да самай вёскі.
Па левым баку дарогі паркоўка будзе забароненая толькі насупраць уваходу і заездаў на могілкі, а таксама насупраць прыпынку грамадскага транспарту. Зроблена гэта з улікам руху аўтобусаў, на якіх чакаюць большасць наведвальнікаў.

Для арганізацыі бяспекі руху і аказання дапамогі грамадзянам 7 мая задзейнічаюць дадатковыя нарады ДАІ па ўсёй вобласці.
https://hrodna.life/articles/kladbishhe-ili-krematoriy/


